2014-08-26 14:24:49

Нямецкія біскупы: мусульманскія лідэры павінны заняць ясную пазіцыю адносна сітуацыі ў Іраку


RealAudioMP3 “Тэрор у Іраку павінен быць спынены, а пазбаўленым даху над галавой павінна быць дадзена магчымасць, як мага хутчэй вярнуцца ў свае дамы”, - гаворыцца ў спецыяльным звароце Канферэнцыі Біскупаў Германіі. Нямецкія іерархі, між іншым, звярнуліся да мусульманскай супольнасці. Іерархі рашуча адмаўляюць меркаванне аб гвалтоўнай прыродзе іслама. “Ісламская дзяржава Ірака і Леванты і іслам – гэта не тое самае”, - гаворыцца ў звароце. Але ў той жа час, біскупы Германіі заклікаюць мусульманскіх лідэраў заняць ясную пазіцыю. “Мусульмане, якія любяць мір і якія ў’яўляюць сабой большасць, павінны спытаць сябе, якія фактары дазволілі развіццё хвалюючых тэндэнцыі ў іх рэлігійнай супольнасці”, адзначаецца ў дакуменце.

Нямецкія каталіцкія іерархі закранулі таксама тэму ўзбраення курдаў, якая шырока абмяркоўваецца ў грамадстве Германіі. Калі вайсковыя дзеянні, уключаючы запеспячэнне зброяй, не з’яўляюцца аўтаматычна сродкам для гарантавання міру і бяспекі, у некаторых выпадках, калі пытанне ідзе пра “знішчэнне цэлых этнічных груп і цяжкія парушэнні правоў чалавека”, міжнародная супольнасці мае абавязак якім-небудзь спосабам спыніць несправядлівага агрэсара, каб “не дапусціць яшчэ горшых злачынстваў”, як сцвярджае каталіцкае навучанне аб справядлівым міры.

Канферэнцыя Біскупаў Германіі заклікае да малітвы і гуманітарнай дапамозе ахвярам пераследу на Блізкім Усходзе: “Гэта не толькі адказнасць краін рэгіёна. Усе могуць зрабіць свой унёсак, таксама будучы адкрытымі на прыняцце бежанцаў”, адзначаецца ў звароце.








All the contents on this site are copyrighted ©.