2014-08-28 14:51:44

Кардынал Вэльё: міжнародная супольнасць робіць мала для міру ў Іраку


RealAudioMP3 Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі 28 жніўня 2014 г. кардынала Антоніа Вэльё, старшыню Папскай рады пастырства мігрантаў і падарожнікаў, з якім абмеркаваў, у першую чаргу, драму іракскіх бежанцаў. У каментары для Ватыканскага радыё пурпурат адзначыў, што паводле Святога Айца, Касцёл павінен быць у першых шэрагах тых, хто дапамагае самым слабым і безабаронным. “Касцёл павінен дапамагаць менавіта тым, хто найбольш гэтага патрабуе, бо іх правы растаптаны”, сказаў кардынал Вэльё. “Ірак сёння – гэта толькі вяршыня айсбергу, бо там самая пужаючая сітуацыя: забойствы, бойні, якія ажыцяўляюцца варварскім чынам, аб якіх мы ведаем і якія бачым... Зараз, гэты народ патрабуе не толькі малітваў: малітвы важныя, але іх недастаткова; ён мае патрэбу ў падтрымцы міжнароднай супольнасці. Якой? Аб гэтым казаў Папа ў самалёце, калі вяртаўся з Карэі: “Неабходна спыніць гэтых людзей”. Як? Менавіта: гэта міжнародная супольнасць павінна вырашыць якімі сродкамі. Але яна не можа рабіць выгляд, што нічога не здараецца. Папа правільна сказаў: “Мы не можам закрываць вочы, не можам рабіць выгляд, што нічога не адбываецца”, бо здарыцца тое самае, калі Гітлер забіваў яўрэяў, а затым многія апавядалі: “Не, не: мы аб гэтым нічога не ведалі! Усё гэта крывадушша! Трэба рабіць нешта!”, - адзначыў ватыканскі іерарх.

Паводле кардынала Вэльё, міжнародная супольнасць не прыкладае належных намаганняў для вырашэння сітуацыі. “Міжнародная супольнасць робіць мала: гэта тычыцца як ААН, так і Еўропы, якая ў геаграфічным сэнсе, блізкая да гэтых краін. На маю думку, Еўропа павінна быць больш азадачанай. Нажаль, у Еўропе маем шмат такіх праблем, па прычыне якіх, эгаістычна кажучы, кожны думае пра сябе самаго, але мала пра іншых”, - падкрэсліў пурпурат.








All the contents on this site are copyrighted ©.