2014-08-28 12:10:12

Пантыфік зрабіў важныя прызначэнні ў епіскапаце Іспаніі


RealAudioMP3 28 жніўня 2014 г. папа Францішак прыняў просьбу аб адстаўцы кардынала Антоніа Марыі Роука Варэлы з пасады арцыбіскупа Мадрыдскага, у сувязі з дасягненнем іерархам пенсійнага ўзросту. На гэту пасаду Святы Айцец прызначыў арцыбіскупа Карласа Асора Сьеру, да гэтага Мітрапаліта Валенсіі. Адначасова, на пасаду арцыбіскупа Валенсіі Пантыфік прызначыў кардынала Антоніа Канізарэса Лавэра, да гэтага прэфекта Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. 78-гадовы кардынал Варэла быў арцыбіскупам Мадрыдскім з 1994 г. Яго пераемнік, арцыбіскуп Карлас Асора Сьера нарадзіўся ў 1945 г. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 28 гадоў, пасля вучобы ў семінарыі ў Саламанцы і ў некаторых універсітэтах Іспаніі. Займаўся душпастырствам моладзі, семінарыстаў і кіраваў апостальствам свецкіх вернікаў. Біскупскую сакру атрымаў у 1996 г. З 2009 г. быў арцыбіскупам Валенсіі.

Новапрызначаны Мітрапаліт Валенсіі кардынал Антоніа Канізарэс Лавэра, таксама нарадзіўся ў 1945 г. Ён стаў святаром у 25 гадоў. Займаўся душпастырскай і выкладчыцкай дзейнасцю. З 1992 г. нёс біскупскае служэнне, напачатку ў Авіле, затым у Гранадзе і нарэшце ў Таледа. Кардынальскі берэт атрымаў з рук Бэнэдыкта XVI у 2006 г., а праз два гады пачаў працу ў Ватыкане, у якасці прэфекта Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.