2014-08-30 15:09:36

Кардынал Паралін: каталіцкія палітыкі падтрымліваць сапраўдныя хрысціянскія каштоўнасці


RealAudioMP3 “Быць закваскай ў свеце”, каб несці сапраўдныя хрысціянскія каштоўнасці ў зямныя гарады і будаваць Горад Бога: гэта місія да якой пакліканы каталіцкія палітыкі і парламентарыі. Гэта нагадаў 29 жніўня 2014 г. кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін для ўдзельнікаў 5-й штогадовай канферэнцыі Міжнароднай сеткі каталіцкіх парламентарыяў. Яны праводзілі 28-30 жніўня 2014 г.свае працы ў мястэчку Фраскаці, каля Рыма. Тут на працягу трох дзён каталіцкія парламентарыі і палітыкі з усяго свету абмяркоўвалі свае абавязкі і складанасці ў ажыццяўлянні каштоўнасцяў Евангелля ў сённяшнім грамадстве, якое становіцца ўсё больш секулярызаваным.

Міжнародная сетка каталіцкіх парламентарыяў была заснавана ў 2010 г. арцыбіскупам Вены, кардыналам Крыстафам Шонборнам і Давідам Альтонам, каталіцкім членам Палаты лордаў, з мэтай падтрымкі каталіцкіх парламентарыяў і палітыкаў у іх цяжкай працы.У сваёй прамове кардынал Паралін пацвердзіў падтрымку Каталіцкага Касцёла для іх каштоўнай місіі ў служэнні для агульнага дабра, якое па яго словах, з’яўляецца “жыццёва важнай часткай апостальства свецкіх асоб”.

“Касцёл ведае, што ваша праца вельмі цяжкая. Разумее шматлікія пагрозы для сям’і, якія ствараюць палітычныя рашэнні і законы, што дазваляюць ці проста прыспяшаюць яе поўны распад. Касцёл таксама свядомы патрэбы барацьбы з беднасцю і садзенічання ўсебаковаму развіццю самых недацэненыхз членаў грамадства”, сказаў пурпурат і дадаў, што дзеля гэтага Касцёл мае патрэбу ў іх, таксама як парламентарыі і палітыкі маюць патрэбу ў Касцёле, які імкнецца абараняць маральныя праўды натуральнага права.

Кардынал Паралін заахвоціў каталіцкіх палітыкаў і парламентарыяў надалей працягваць сваю працу на гэтай ніве, каб “іх сведчанне і дыялог са светам змаглі прынесці доўгатрывалы плён”.








All the contents on this site are copyrighted ©.