2014-08-30 11:34:09

Францішак адказаў на “Ліст пісаны слёзамі” з Іраку


RealAudioMP3 Папа Францішак патэлефанаваў кс. Бегнаму Бенокі, іракскаму святару, які працуе ў лагеры для бежанцаў у Анкаве. Гэта быў адказ Папы “ на ліст напісаны слёзамі”, які атрымаў ад яго. Святому Айцу, як пацвердзіла 30 жніўня 2014 г. Зала Друку перадаў яго адзін з журналістаў, які падарожнічаў з Пантыфікам у Паўднёвую Карэю. Кс.Бенока ў сваім лісце апісвае драматычную сітуацыю, у якой апынуліся хрысціяне, якія былі вымушаныя ўцякаць перад ісламістамі з Масула. Святар раней быў прарэктар семінарыі ў Анкаве. Зараз, з лекарамі і валанцёрамі, падтрымлівае тых, хто апынуўся ў патрэбе. “Я пішу Вам, Святы Айцец, з намёту,у якім мы ўдзяляем медыцынскую дапамогу нашым братам. Ваша Святасць, сітуацыя жахлівая, занадта шмат людзей паміраюць і пакутуюць ад голаду. Найбольш баліць тое, калі мы глядзім на смерць дзяцей, яны з’яўляюцца самымі слабымі. У нас няма дастатковых рэсурсаў для забеспячэння адэкватнай дапамогі ўсім. Існуе недахоп лекараў і добраахвотнікаў. Таксама недастаткова святароў і законніц, каб несці суцяшэнне тым, хто мае патрэбу”, - піша святар, просячы папу Францішка, каб пакуты іракскіх хрысціян склаў Хрысту на алтары, калі будзе цэлебраваць св. Імшу. Таксама просіць благаславенства Святога Айца для сваіх падапечных, каб яны выстаялі ў гэтай гадзіне пробы.

Пантыфік патэлефанаваў іракскаму святару зараз пасля вяртання з Карэі. Ён хацеў даведацца пра сітуацыю і патрэбы ў лагерах для бежанцаў. Папа выказаў падзяку ўсім тым, хто дапамагае патрабуючым. Таксама запэўніў, што не толькі будзе маліцца ў інтэнцыі пераследаваных хрысьціян, але і зрабіць усё магчымае, каб аблегчыць іх долю.








All the contents on this site are copyrighted ©.