2014-09-01 13:06:21

Папа: сілай Божага Слова з’яўляецца сам Езус


RealAudioMP3 “Мы не абвяшчаем Евангелле, каб пераконваць мудрымі словамі, але з пакорай, таму што сілай Божага Слова з’яўляецца сам Езус і толькі той, хто мае адкрытае сэрца яго прымае”,- сказаў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі. 1 верасня 2014 г. Святы Айцец цэлебраваў ў Доме св. Марты першую пасля летняга перапынку св. Імшу з удзелам вернікаў.
Каментуючы літургічныя чытанні з сённяшняга дня Пантыфік патлумачыў чым з’яўляецца Божае Слова і як яго прымаць. Папа нагадаў пасланне апостала Паўла да Карынцыянаў, у якім Апостал Народаў кажа, што не прыйшоў да іх, каб пераконваць іх рознымі аргументамі, словамі, прыгожымі фігуркамі. “Не я прыйшоў да вас у іншы спосаб, у іншым стылі. Я прышоў, каб паказаць вам Святога Духа і яго сілу. Таму, каб ваша вера падтрымлівалася не чалавечай мудрасці, але сілы Бога. Бо Божае Слова гэта іншая рэч, яно не падобнае да чалавечага слова, слова мудрасці , слова навуковага, філасофскага.... не: гэта іншая рэч. Яно прыходзіць у іншы спосаб ”, - адзначыў Папа.

Тое ж самае адбываецца ў выпадку Езуса, калі Ён пракаментаваў словы Святога Пісання ў сінагодзе ў Назарэце. Яго суайчыннікі з пачатку прымаюць словы Хрыста з захапленнем, але затым пачынаюць злавацца і хочуць нават Яго забіць.Францішка адзначыў, што іх рэакцыя звязана з тым, што Божае Слова вельмі адрозніваецца ад чалавечага слова, таму што Слова Божае гэта сам Езус, той Езус, які стаў “прычынай сканадалу” у свеце. “Крыж Хрыста становіцца скандалам. І менавіта Езус Хрыстус, Пан, з’яўляецца сілай Божага Слова. Папа падкрэсліў, што гэтае Слова Божае мы можам прыймаць чытаючы штодзённа ўрывак з Евангелля.

“Чаму, каб навучыцца? Не!, Але каб знайсці Езуса, таму што Ён знаходзіцца ў Сваім Слове, у сваім Евангеллі. Кожны раз, калі я чытаю Евангелле , знаходжу Езуса. Але як я прымаю гэтае Слова? Трэба яго прымаць так, як прымае Езус, значыць з адкрытым і пакорным сэрцам, у духу Благаславенняў. Таму што так прыйшоў Езус, у пакоры і беднасці. І прыбыў з намашчэннем Святога Духа”, - сказаў Францішак.

Папа адзначыў, што калі мы хочам пачуць і прыняць Слова Божае, мы павінны маліцца да Святога Духа і прасіць гэтага намашчэння сэрца, якое з’яўляецца намашчэннем Благаславенняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.