2014-09-01 17:53:38

Францішак сустрэўся з футбалістамі перад міжрэлігійным “матчам міру”


RealAudioMP3 Па ініцыятыве папы Францішка 1 верасня 2014 г. на алімпійскім стадыёне ў Рыме ў 20.45 па рымскі часе пройдзе “Матч за мір”. У ім прыме ўдзел вялікая колькасць славутых футбалістаў розных . Яны праз гэту падзею хочуць сказаць “не” войнам і канфліктам, якія сёння існуюць у свеце. Сам Пантыфік не пойдзе на стадыён, але будзе назіраць за спаборніцтвам па тэлевізары. Менавіта з удзельнікамі і арганізатарамі матча, якіх было больш за 250-т чалавек Пантыфік сустрэўся сёння ў Зале Паўла VI. Звяртаючыся да іх Пантыфік адзнеачыў, што сённяшні матч з’яўляецца добрай нагодай, каб паразважаць над універсальнымі каштоўнасцямі, якія футбол і спорт у цэлым могуць спрыяць вернасці, падзелам, адкрытасці, прыняццю, дыялогу і ўпэўненасці ў другога чалавека. Паводле Папы гэта каштоўнасці, якія з’яўляюцца агульнымі для кожнага чалавека незалежна ад яго расы, культуры і веравызнання. “Спартыўная падзея гэтага вечара з’яўляецца вельмі сімвалічным жэстам, які паказвае, што магчыма будаваць культуру сустрэчы і мір ва ўсім свеце, у якім вернікі розных рэлігій, захоўваючы сваю ідэнтычнасць .... могуць жыць разам у гармоніі і ўзаемнай павазе”, - адзначыў Святы Айцец.

Францішак нагадаў футбалістам, што імі захапляецца, перад усім, моладзь. Таму, сказаў ён. Яны павінны даваць добры прыклад як на стадыёне так і па-за ім. “Цераз вашае штодзённае стаўленне, цераз вашу веру, духоўнасць, чалавецтва і альтруізм вы можаце даваць сведчанне таму, што мірнае суіснаванне ёсць магчымае і што магчыма будуваць грамадства на любові, салідарнасці і міру”, - сказаў Папа і дадаў, што менавіта такім чынам будуецца сапраўдная культура сустрэчы.

Святы Айцец пажадаў, каб гэты матч сённяшняга вечара, аднавіў ва ўсіх, якія прымуць у ім удзел, свядомасць таго, каб спорт спрыяў мірнаму і плённаму суіснаванню паміж усімі народамі, выключаючы любую дыскрымінацыю дзеля расы, мовы і рэлігіі. Папа нагадаў, што кожная дыскрымінацыя з’яўляецца пагардай і футбалісты, якія прымуць удзел у сённяшнім матчы, хочуць сказаць “не” кожнай дыскрымінацыі. “Рэлігіі, у прыватнасці, пакліканы быць інструментам міру, ніколі нянавісці, таму што ў імя Бога заўсёды трэба спрыяць любові”, - сказаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.