2014-09-01 15:04:53

Юбілей кардынала Сардзі


RealAudioMP3 1 верасня 2014 г. італьянскі кардынал Паўла Сардзі, член Суверэннага Рыцарскага Мальтыйскага Ордэна адзначае 80-ці годдзе з дня нараджэння. Гэтым самым іерарх губляе права на ўдзел у будучым канклаву. Кардынал Сардзі амаль палову свайго жыцця правёў на розных пасадах у Рымскай курыі. Шмат гадоў працаваў у ватыкакнскай дыпламатыі і больш за 6-ць гадоў быў заступнікам камерленга Святога Рымскага Касцёла. У чэрвені 2009 г. папа Бэнэдыкт ХVI прызначыў яго кардыналам-патранам Суверэннага Рыцарскага Мальтыйскага Ордэна.

З 80-гадовым юбілеем кардынала Сардзі колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў паменшыцца да 115. Калегія кардыналаў у цяперашні час налічвае ў агульнай складанасці 210 членаў. Найстарэйшым з іх з’яўляецца італьянскі кардынал Лорыс Капавіла, які нарадзіўся ў 1915 г., а наймалодшым індыйскі кардынал Басіліас Татункал, які нарадзіўся ў 1959 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.