2014-09-02 14:51:06

Ватыканскі дыпламат: дзейнасць місіі ААН у Іраку дапаможа прыцягнуць да адказнасці злачынцаў


RealAudioMP3 Заклікі папы Францішка ў сувязі з сітуацыяй у Іраку паспрыялі мабілізацыі міжнароднай супольнасці, лічыць пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэневе арцыбіскуп Сільвана Тамазі. Першым канкрэтным крокам з мэтай спынення джыхадзістаў, на яго думку, стала накіраванне спецыяльнай місіі ААН у Ірак, якая раследуе паведамленні аб варварскіх злачынствах, у якіх абвінавачваюцца баевікі “Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванты”. Рашэнне аб адпраўцы тэрміновай місіі было прынята Саветам ААН па правах чалавека 1 верасня 2014 г. У спецыяльнай рэзалюцыі гэтага праваабарончага органа гаворыцца, што дзеянні ісламістаў могуць быць кваліфікаваны як ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавецтва. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё арцыбіскуп Тамазі патлумачыў, што раследванне дапаможа прыцягнуць да суду вінаваных, а таксама прадэманстраваць непрымальнасць падобных актаў, каб спыніць іншыя радыкальныя групоўкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.