Ліванскі іерарх: дзеянні ісламістаў вяртаюць чалавецтва ў дагістарычныя часы
Дзеянні ісламістаў
у Іраку вяртаюць чалавецтва ў дагістарычныя часы – у тую эпоху калі не існавала ніякіх
законаў, лічыць ліванскі кардынал Бутрас Раі, мараніцкі Патрыярх Антыёхіі. Іерарх
выказаў абурэнне маўчаннем свету, перад абліччам жудасных злачынстваў, якія дзейсняюцца
ў Іраку супраць хрысціян. Ён нагадаў, што праваслаўныя і каталіцкія Патрыярхі і епіскапы
Блізкага Усходу, скіравалі пасланне да міжнароднай супольнасці, арабскага свету і
Еўрапейскага Саюза з заклікам усвядоміць адказнасць і пакласці канец фундаменталісцкім
групоўкам ў рэгіёне дзеля збаўлення годнасці чалавецтва і захавання міру на планеце.
“Гэтыя групы пагражаюць усяму свету, таму што багатыя, атрымліваюць фінансавую і вайсковую
падтрымку ад розных краін. Яны ўяўляюць вялізарную пагрозу!”, - сказаў пурпурат.
Кардынал
Раі нагадаў, што хрысціяне з’явіліся на Блізкім Усходзе яшчэ за 600 гадоў, да з’яўлення
ісламу, а на працягу амаль 1400 гадоў адбываўся абмен каштоўнасцямі паміж вызнаўцамі
гэтых двух рэлігій. “Мы разам пабудавалі культуру і цывілізацыю”, адзначыў іерарх
гаворачы пра гісторыю Сірыі, Егіпта, Іарданіі, Палестыны, Іраку і іншых блізкаўсходніх
краін.