Апублікаваны спіс удзельнікаў ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў
9 верасня 2014 г.
быў апублікаваны спіс удзельнікаў ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў на тэму “Душпастырскія
выклікі звязаныя з сям’ёй у канктэксце евангелізацыі”. Форум пройдзе ў Ватыкане 5-19
кастрычніка 2014 г. Паводле дакумента, распаўсюджанага Генеральным сакратарыятам Сінода,
у яго працах будуць прымаць удзел 253 чалавека. Самую вялікую групу – больш за 190
удзельнікаў – складаюць сінадальныя айцы. Сярод іх 25 кіраўнікоў дыкастэрый Рымскай
Курыі і 114 прадстаўнікоў біскупскіх Канферэнцыі: 36 – з Афрыкі, 24 – з Амерыкі, 18
– з Азіі, 4 – з Акіяніі і 32 – з Еўропы, сярод якіх арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч,
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
Іншых удзельнікаў – 62. У іх склад уваходзяць
8 братэрскіх дэлегатаў: сярод якіх старшыня Аддзела знешніх цакроўных сувязяў Маскоўскага
Патрыярхату Мітрапаліт Іларыён. Усходнія Касцёлы будуць прадстаўлены 13-цю іерархамі.
У
сесіі Сінода прымуць удзел таксама 14 сужэнскіх пар: 13 – у якасці слухачоў, без права
прыняцця ўдзелу ў галасаваннях і адна пара – у якасці экспертаў. Сярод членаў прызначаных
для ўдзелу ў форуме папам Францішкам – кс. Антоніа Спадара, вядомы ў Італіі эксперт
у галіне сучасных СМІ, блогер і галоўны рэдактар езуіцкага часопіса “La Civiltà Cattolica”.
На
працягу двух тыдняў, удзельнікі форума будуць абмяркоўваць працоўны дакумент ІІІ Надзвычайнай
сесіі Сінода Біскупаў, які быў распаўсюджаны ў чэрвені 2014 г. Асамблея з’яўлецца
толькі прамежкавым этапам у абмеркаванні праблемы душпастырскіх выклікаў звязаных
з сям’ёй. Яго кульмінацыяй стане XIV Генеральны звычайны Сінод Біскупаў на тэму “Езус
Хрыстус адкрывае таямніцу і пакліканне сям’і”, які пройдзе 4-25 кастрычніка 2015 г.