2014-09-12 10:20:51

Нямецкі кардынал: Папа падтрымлівае інтэграцыю Еўропы


RealAudioMP3 Візіт папы Францішка ў Еўрапейскі парламент, які адбудзецца 25 лістапада 2014 г. з’яўляецца моцным сігналам, лічыць старшыня Камісіі біскупскіх Канферэнцый краін Еўрапейскага Саюза, нямецкі кардынал Рэйнхард Маркс. Рашэнне Святога Айца наведаць Страсбург, “перш чым якую-небудзь з асобных дзяржаваў Еўрасаюза”, азначае “падтрымку і заахвочванне Пантыфіка працягваць праект інтэграцыі і аб’яднання Еўропы”, лічыць пурпурат. На думку кардынала Маркса, папа Францішак прызнае “выключны характар еўрапейскіх структур у жыцці кантынента”, гледзячы на праект адзінай Еўропы перш за ўсё праз яго ролю ў захаванні міра, якая была адзначана, між іншым, Нобелеўскай прэміяй у 2012 г. “Еўрапейская інтэграцыя карысталася падтрымкай Каталіцкага Касцёла з самага пачатку”, - сказаў ён і нагадаў, што яшчэ ў 1988 г. Еўрапарламент наведваў св. Ян Павел ІІ.

Кардынал Маркс выказаў спадзяванне, што візіт папы Францішка заахвоіць еўрапейскіх парламентарыяў у іх працы і ўкажа, як фундаментальныя каштоўнасці Еўрасаюза, натхнёныя, галоўным чынам, хрысціянскай верай, могуць спрыяць будаванню будучай Еўропы.








All the contents on this site are copyrighted ©.