ІІІ Надзвычайнай сесіі
Сінода Біскупаў будзе папярэднічаць малітоўнае чуванне на плошчы св. Пятра. Канферэнцыя
Біскупаў Італіі заклікае вернікаў Вечнага горада прыйсці на галоўную ватыканскую плошчу
вечарам 4 кастрычніка 2014 г., каб супольна памаліцца аб плённасці будучага форума.
Кульмінацыяй чування, у якім прымуць удзел і сінадальныя айцы, стане зварот папы Францішка.
Удзельнікі падзеі, на думку яе арганізатараў, павінны будуць прадэманстраваць важнасць
тэмы, якая будзе абмяркоўвацца падчас Сінода, як для касцёльнай супольнасці, так і
для ўсяго грамадства.
ІІІ Надзвычайная сесія Сінода Біскупаў пройдзе 5-19 кастрычніка
2014 г. на тэму “Душпастрыскія выклікі звязаныя з сям’ёй у кантэксце евангелізацыі”.