2014-09-14 15:52:42

Ватыканская каманда па крыкеце згуляе матч з англіканамі


RealAudioMP3 Ватыканская зборная каманда па крыкеце, пасля “благаславенства” папы Францішка прыбыла ў Вялікабрытанію, каб згуляць чатыры мачты з камандай Англіканскай супольнасці. Першы пройдзе 19 верасня 2014 г. у духоўным цэнтры англіканаў, у Кентэрберы. Гэта будзе свайго роду “экуменічная” канфрантацыя паміж двума канфесіямі. Ідэя стварэння каманды па крыкеце ў Ватыкане ўзнікла ў 2012 годзе, па ініцыятыве пасла Аўстраліі пры Апостальскай Сталіцы Джона МакКарты- вялікага прыхільніка гэтага віду спорту. Яго ідэю падтрымала Папская рада па культуры, да кампетэнцыі якой належыць таксама спорт. У выніку 15 кастрычніка 2013 г. пачала сваю дзейнасць ватыканская каманда па крыкеце пад назвай “ St. Peter’s Cricket Club”. Яна складаецца ў асноўным з святароў і семінарыстаў з Індыі, Пакістана і Шры-Ланкі, з краін, у якіх гэты від спорту з’яўляецца самым папулярным.

Зоркай і капітанам ватыканскай каманды з’яўляецца 41-гадовы, кс. Энтаны Курэр з Вялікабрытаніі, які працуе ў Папскай радзе спрыяння хрысціянскаму адзінству, і з’яўляецца адным з адказных за дыялог з англіканамі. Перад выездам на Брытанскія астравы ён заявіў: “Я звычайна імкнуся шукаць пагаднення з англіканамі, а не перамагаць іх” і дадаў жартуючы: “Спадзяюся, што калі ўдару ненаўмысна мячом аднаго з гульцоў англіканскай каманды, гэта не зруйнуе дзесяцігоддзяў добрых адносін паміж намі”.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.