2014-09-15 15:30:52

Кс. Ламбардзі: не існуе асаблівых пагрозаў бяспецы Святога Айца


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі абверг інфармацыю пра існаванне якіх-небудзь асаблівых пагрозаў, якія б перашкаджалі Святому Айцу свабодна сябе адчуваць сярод вернікаў, у Ватыкане, або падчас бліжэйшага падарожжа ў Албанію. Размаўляючы з журналістамі 15 верасня 2014 г. кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы адзначыў, што “Францішак будзе надалей прабываць сярод людзей без бар’ераў, так як заўсёды гэтага жадаў”. Канешне, “усе ўсхваляваны гісторыяй з “Ісламскай дзяржавай” і тым, што адбываецца на Блізкім Усходзе – сітуацыя хвалюючая для сённяшняга свету. Але калі пытанне тычыцца існавання якіх-небудзь асаблівых пагрозаў з-за якіх прадпрымаюцца спецыфічныя меры – то я адкажу, што гэта не так”, - распавёў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.