2014-09-18 11:48:41

Папа: нашы грахі – прывілеяванае месца сустрэчы з Хрыстом


RealAudioMP3 Мужнасць прызнаваць у сабе грэшніка адкрывае нас на ласку Езуса і Яго прабачэнне, нагадаў Святы Айцец. Падчас ранішняй Эўхарыстыі 18 верасня 2014 г. у Ватыкане ён засяродзіўся на евангельскім фрагменце пра абмыццё ног Езуса жанчынай. Гэта адбылося ў доме фарысея, які не зразумеў гэтага ўчынку грэшніцы. “Ён не можа зразумець элементарных жэстаў, звычайных чалавечых жэстаў. Магчыма, гэты чалавек забыўся, як лашчыць дзіцяці, як суцяшаць бабулю. У сваіх тэорыях, думках, публічным жыцці – магчыма, таму што ён быў дарадцам фарысеяў – забыўся элементарныя жыццёвыя жэсты, першыя жэсты, якія мы ўсе ад нараджэння атрымліваем ад нашых бацькоў”, - звярнуў увагу папа Францішак. Езус папракае фарысея “з пакорай і пяшчотай”; церпяліва, з любоўю Ён тлумачыць гэты “жэст ветлівасці” з боку жанчыны. А ёй адпускае грахі: “Вера твая ўратавала цябе, ідзі ў спакоі”.

Езус кажа так таму, што яна была ў стане плакаць па сваіх грахах, прызнацца ў іх, сказаць “я грэшная”. Хрыстус нібыта кажа гэтай жанчыне: “Ты ў бяспецы”, звярнуў увагу Пантыфік. “Збаўленне прыходзіць у наша сэрца, калі мы адкрываем яго для праўды пра нашыя грахі”, - дадаў ён. На думку Святога Айца, менавіта грахі з’яўляюцца “прывілеяваным месцам сустрэчы з Езусам Хрыстом”. Аб гэтым казаў яшчэ св. Павел. Тыя, хто адчувае сябе грэшнікамі, адкрытыя да пакаяння, якое дорыць Езус, што праліў сваю кроў за кожнага, падкрэсліў падчас сваёй гаміліі Папа.







All the contents on this site are copyrighted ©.