2014-09-18 13:01:07

Пантыфік сустрэўся з “маладымі біскупамі”


RealAudioMP3 Сёння патрэбныя біскупы, якія не задавальняюцца павярхоўным, але імкнуцца да глыбіняў, адкуль Святы Дух працягвае натхняць свой Касцёл. Не тыя, хто мае акрэслены тэрмін дзеяння, што пастаянна змяняюць месца прабывання, на падабенства лекаў, што губляюць здольнасць вылечваць, або прадуктаў, якія згубілі смак і цяпер павінны быць выкінуты, бо сталі бескарыснымі. З такімі словамі папа Францішак 18 верасня 2014 г. у Ватыкане звярнуўся да біскупаў, якія атрымалі сакру на працягу апошняга года. Яны прабылі ў Рым на спецыяльны курс, арганізаваны Кангрэгацыяй па справах Біскупаў. Сярод іерархаў, тры з Беларусі – біскупы Алег Буткевіч, Юзэф Станеўскі і Юрый Касабуцкі

Святы Айцец нагадаў, што біскуп – гэта перш за ўсё асоба, якая ведае, “дзе жыве Пан” і паказвае шлях туды. Шмат людзей углядаецца ў прыклад свайго пастыра, перш за ўсё святары, сярод якіх, на жаль, ёсць такія, хто перастаў шукаць Хрыста, або стаў жыць “у іншых экзістэнцыйных шыротах”. “Другія забыліся пра біскупскае бацькоўства або, можа, стаміўшыся шукаць яго, цяпер жывуць так, як быццам бы не маюць айца або падманваюць сябе, што не маюць у ім патрэбы”, - сказаў Пантыфік. Ён заклікаў “маладых біскупаў” культываваць у сабе айцоўскі і пастырскі падыход у адносінах да сваіх святароў, якія патрабуюць, каб іх прымалі, слухалі і накіроўвалі. Папа запрасіў іерархаў прымаць усіх людзей не дыскрымінуючы нікога, прапануючы кожнаму “цвёрдасць улады, якая спрыяе росту, і слодыч айцоўства, якое адраджае”.

Пантыфік прызнаўся, што бачыць у новых біскупах асоб, здольных абудзіць Касцёл, яго веру, надзею і любоў, здольных клапаціцца пра Божы вінаграднік у надзеі на багаты ўраджай, здольных аднавіць адзінства, “плесці сеткі”, каб выправіць і пераадолець падзелы. “Не марнуйце энергіі для процідзеянне і супрацьстаянне, але выкарыстайце яе для стварэння і любові”, - заключыў Пантыфік.







All the contents on this site are copyrighted ©.