2014-09-19 13:56:37

Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам Арменіі


RealAudioMP3 19 верасня 2014 г. Пантыфік прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Арменія Сержа Саргсяна. Кіраўнік дзяржавы сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці. Падчас сардэчных перамоваў было выказана задавальненне развіццём і ўмацаваннем двухбаковых адносін. Адзначалася асаблівая роля хрысціянства ў гісторыі і жыцці армянскага грамадства. Гаворка ішла таксама аб рэгіянальнай палітычнай сітуацыі. Было выказана перакананне, што пераадоленне складаных праблем можна асягнуць шляхам дыялогу паміж усімі зацікаўленымі бакамі. Акрамя таго, размовы датычылі праблемы канфліктаў на Блізкім Усходзе. Бакі выказалі спадзяванне, што да мірнага суіснавання ва ўсім рэгіёне могуць прывесці агульныя намаганні народаў і рэлігійных супольнасцяў. Асаблівая ўвага падчас размоў была ўдзелена сітуацыі хрысціянскіх супольнасцяў і іншых рэлігійных меншасцяў у рэгіёне і гуманітарнаму крызісу ў пацярпелых ад канфліктаў раёнах.







All the contents on this site are copyrighted ©.