2014-09-19 10:24:52

Папа звярнуўся да ўдзельнікаў Каталіцкіх сацыяльных дзён для Еўропы


RealAudioMP3 Адным з самых вялікіх выклікаў для Касцёла ў Еўропе з’яўляецца пошук “эфектыўных спосабаў распаўсюду святла Евангелля” у сітуацыі, калі перад кантынентам стаяць неадкладныя пытанні, лічыць Святы Айцец Францішак. Ён скіраваў спецыяльнае пасланне да ўдзельнікаў Каталіцкіх сацыяльных дзён для Еўропы, якія праходзяць 18-21 верасня 2014 г. у Мадрыдзе. Пантыфік упэўнены, што Евангелле можа праліць сваё святло і надаць сэнс многім сферам чалавечай дзейнасці, дапамагчы ўбачыць “новыя і канкрэтныя шляхі рэагавання на розныя душпастырскія выклікі”. Святы Айцец заклікаў удзельнікаў форуму “паглыбляць сваё ўласнае імкненне да святасці” праз асабістую малітву і навяртанне, быць “радаснымі сведкамі” таго, што часовыя рэчы і грамадскі парадак павінны стаяць на службе чалавечай асобы і яе канчатковай рэалізацыі ў Богу.

У пасланні за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна гаворыцца аб спадзяванні Пантыфіка, што падзея стане сведчаннем таго, “як вера прымушае нас несці любоў Касцёла бедным, пакутуючым ад пераследу, усім, хто вымушаны пакідаць свае дамы, і тым, хто прыязджае ў Еўропу ў пошуках прытулку”. Касцёл, які прысвячае больш увагі матэрыяльным патрэбам пакутуючых, здольны больш пераканаўча абвяшчаць праўду і збаўленне, перакананы папа Францішак.







All the contents on this site are copyrighted ©.