2014-09-20 09:58:42

Францішак расставіў акцэнты адносна евангелізацыі


RealAudioMP3 Пагроза самадастатковасці і клерыкалізма ў Касцёле вынікае з страху перад душпастырскімі патрэбамі і запытамі сённяшняга чалавека, лічыць Святы Айцец. Ён сустрэўся 19 верасня 2014 г. у Ватыкане удзельнікамі міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай душпастырскаму праекту “Evangelii Gaudium”. Існуе рызыка, што “мы закрыемся ў сабе ў пазіцыі страху і абароны”, звярнуў увагу Папа і дадаў, што “тут узнікае спакуса, абмежаваць веру да правілаў і інструкцый, як гэта рабілі кніжнікі і фарысеі ў часы Езуса”. У той жа час, сённяшні свет поўны людзей стомленых, якія чакаюць дапамогі і ўвагі з боку Касцёла, чыім абавязкам з’яўляецца дзяленне з імі досведам веры, - сказаў Пантыфік у ватыканскай Зале Паўла VI. На думку Святога Айца, можа скласціся сітуацыя, калі мы – як Касцёл – будзем лічыць сябе ўпарадкаванымі і стабільнымі, а народ будзе адчуваць голад і смагу Бога. Ён паўтарыў сваю думку аб Касцёле, як “палявым шпіталі”.

Пантыфік звярнуў таксама ўвагу на спакусу “імітаванай евангелізацыі”. “Давайце не будзем ісці дарогай сірэн, якія заклікаюць, каб з душпастырства ўчыніць канвульсіўную серыю ініцыятыў, не ўнікаючы ў сутнасць евангелізацыі”, - запрасіў Францішак. На яго думку, часам мы больш клапоцімся аб памнажэнні абавязкаў, чым пра адкрытасць для іншых і іх адносіны з Богам.

У канцы Папа сказаў пра неабходнасць цярпення і настойлівасці. Касцёл не мае “чароўнай палачкі” для вырашэння ўсіх праблем, але ў яго ёсць вера ў Пана і малітва. “Давайце рабіць дабро, не чакаючы зваротных жэстаў. (...) Словы без сведчання не лічацца, не служаць ніякай мэце”, - падкрэсліў Пантыфік.







All the contents on this site are copyrighted ©.