2014-09-29 12:08:44

Пантыфік: сатана знаходзіць гуманістычныя тлумачэнні, каб накіраваць іх супраць чалавека


RealAudioMP3 Анёлы змагаюцца супраць д’ябла і абараняюць нас, нагадаў Святы Айцец 29 верасня 2014 г., у свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Сатана імкнецца знішчыць чалавецтва і ўсіх нас, ён вынайшаў “гуманістычныя тлумачэнні, накіраваныя, на самой справе, супраць чалавека, чалавецтва і супраць Бога”, дадаў Папа. Шматлікія антыгуманныя праекты выкарыстоўваюцца ім, каб рэалізаваць яго нянавісць да чалавека. “Барацьба з’яўляецца паўсядзённай рэальнасцю хрысціянскага жыцця: у нашых сэрцах, у нашым жыцці, у нашых сем’ях, у нашым народзе, у нашых касцёлах. Калі мы не змагаемся, будзем пераможаны. Але Пан даверыў гэту працу, каб змагацца і перамагаць, галоўным чынам анёлам”, - сказаў Святы Айцец у сваёй гаміліі. Касцёл ушаноўвае анёлаў, таму што яны, будучы ў славе Божай, “абараняюць вялікую ўтоеную таямніцу Бога, а менавіта, Слова, што стала Целам”, - дадаў ён.

Францішак заклікаў маліцца да Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, не забывацца чытаць добравядомую старажытную малітву да Арханёла Міхала, каб ён працягваў абараняць найвялікшую таямніцу чалавецтва – Слова, якое стала Целам.







All the contents on this site are copyrighted ©.