2014-10-02 12:54:57

Францішак: вучэнне пра Анёлаў Ахоўнікаў не адносіцца да сферы фантастыкі


RealAudioMP3 Анёлы Ахоўнікі існуюць, а вучэнне пра іх не адносіца да сферы фантастыкі, адзначыў папа Францішак 2 кастрычніка 2014 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане, у літургічны ўспамін святых Анёлаў Ахоўнікаў. Пантыфік заўважыў, што кожны чалавек мае Анёла Ахоўніка побач з сабой. “Колькі разоў мы чулі: “Гэтага ты не павінен рабіць, гэта не добра, будзь уважлівы. Гэта голас нашага спадарожніка”, - адзначыў Святы Айцец. Папа параіў прыслухоўвацца да яго, не супраціўляцца, бо чалавек не можа даваць парады сам сабе. Францішак заклікаў кожнага верніка прааналізаваць адносіны са сваім Анёлам Ахоўнікам: “Ці слухаю яго? Ці размаўляю з ім? Ці вітаю раніцай? Ці прашу бараніць падчас сну? Ці размаўляю з ім? Ці прашу парады?”. Менавіта для гэтага Анёлы Ахоўнікі і былі пасланы Богам – каб “бараніць і суправаджаць нас на шляху”, заўважыў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.