2014-10-14 15:07:26

Кс. Ламбардзі ўдакладніў сутнасць паслядэбатнай справаздачы Сінода


RealAudioMP3 14 кастрычніка 2014 г. удзельнікі Сінода Біскупаў працавалі толькі ў малых групах, распавёў падчас брыфінгу кс. Фэдырыка Ламбардзі. Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы звярнуў увагу на тлумачальную дэкларацыю Генеральнага сакратарыяту Сінода Біскупаў адносна прыроды і правільнага разумення паслядэбатнай справаздачы – дакумента, апублікаванага па выніках першага тыдня працы ватыканскай асамблеі, вакол якога ўзніклі пэўныя дыскусіі. “Гэты тэкст з’яўляецца працоўным дакументам, які абагульняе тэмы выступленняў і дыскусій першага тыдня. Зараз ён прапанаваны для абмеркавання ўдзельнікамі Сінода ў малых групах”, - падкрэсліў кс. Ламбардзі. Ён адзначыў таксама, што вынікі працы груп будуць прадстаўлены ўсім удзельнікам Сінода Біскупаў 16 кастрычніка 2014 г. Іх кароткі змест будзе таксама апублікаваны для шырокага азнаямлення і разумення дынамікі Сінода.








All the contents on this site are copyrighted ©.