2014-10-16 12:01:23

Папа: малітва праслаўлення прыносіць сапраўдную радасць


RealAudioMP3 Малітва, якая прыносіць сапраўдную радасць – гэта малітва праслаўлення, адзначыў папа Францішак 16 кастрычніка 2014 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Святы Айцец заўважыў, што вернікам прасцей звяртацца да Бога з просьбамі або дзякаваць за атрыманыя дары, а малітва праслаўлення з’яўляецца не такой распаўсюджанай. Гэта малітва, “да якой мы не вельмі прызвычаены”, лічыць Папа. Тым не менш, менавіта яна з’яўляецца “чыстай бескарыслівасцю” і дае вялікую радасць. Адпраўной кропкай малітвы праслаўлення, паводле Святога Айца, павінна быць усведамленне ўласнай выбранасці Богам. Прычым, Ён абраў нас яшчэ перад стварэннем свету. “Калі мы не верым у гэта – мы не хрысціяне. Магчыма практыкуем тэістычную рэлігійнасць, але не з’яўляемся хрысціянамі. Хрысціянін – гэта выбраны, хрысціянін – гэта выбраны ў сэрцы Божым, перад стварэннем свету. Таксама і гэта думка напаўняе радасцю наша сэрца: я выбраны. І гэта дае ўпэўненасць”, - сказаў Папа.

Наша імя знаходзіцца ў сэрцы Бога – зразумець гэта магчыма ўваходзячы ў таямніцу Езуса Хрыста, асабліва падчас Эўхарыстыі, калі пераконваемся, што Пан жывы, Ён побач са сваімі вернікамі і зноў дорыць сваё жыццё, перакананы папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.