У пакоры Паўла VI
заззяла яго веліч, адзначыў папа Францішак падчас беатыфікацыйнай Эўхарыстыі, якую
ўзначаліў на плошчы св. Пятра 19 кастрычніка 2014 г. У літургіі, прыняў ўдзел Папа
на пенсіі Бэнэдыкт XVI, сінадальныя айцы і тысячы вернікаў запоўнішых ватыканскую
плошчу.Пасля ўрачыстага абвяшчэння Паўла VI благаслаўлёным, на алтар была вынесена
рэліквія – яго акрываўленая футболка, якая служыць напамінам пра замах здзейснены
на Пантыфіка ў 1970 г. У сваёй гаміліі Святы Айцец пахіліўся над “іранічнымі і геніяльнымі”
словамі Езуса, скіраванымі да фарысеяў: “Дык аддавайце цэзарава цэзару, а Божае Богу”.
Аддаваць Божае Богу, значыць прызнаваць і вызнаваць – перад абліччам любой улады –
што толькі Бог, гэта Пан чалавека, і ніхто іншы, сказаў Папа. Аддаваць Божае Богу,
на думку Святога Айца, азначае адкрывацца на Яго волю і прысвячаць Яму сваё жыццё,
супрацоўнічаць з Яго валадарствам міласэрнасці, любові і супакою. “У гэтым наша сіла,
зачын, які дапамагае росту і соль, якая дае смак кожнаму чалавечаму намаганню супраць
пануючага песімізму, які нам прапануе свету”, - сказаў Папа.
Надзея Божая –
гэта не ўцяканне ад рэальнасці і не алібі – але адданне Богу таго, што Яму належыць.
“Хрысціян глядзіць на будучую рэальнасць, Божую рэальнасць – каб жыць поўняй жыцця
– моцна стаючы на зямлі і мужна адказваючы на шматлікія новыя выклікі”, сказаў Папа.
Менавіта
гэта, на яго думку, адбывалася ў перыяд Сіноду Біскупаў, з Касцёлам “пакліканым без
маруджання, лячыць квываточныя раны і зноў запальваць надзею у людзей, якія яе згубілі”.
“Мы сеялі і працягнець сеяць”, сказаў Папа і працытаваў словы Паўла VI пра мэту заснавання
Сінода: “уважліва ўзіраючыся ў знакі часу, паспрабуем адаптаваць шляхі і метады...
да ўзросшых патрэб нашых дзён і зменлівых умоваў грамадства”.
“Перад гэтым
вялікім Папам, гэтым адважным хрысціянінам, гэтым нястомным апосталам, перад Богам,
сёння мы не можам не сказаць простага, але настолькі шчырага і важнага слова: “дзякуй”.
Дзякуй, наш дарагі і любімы папа Павел VI! Дзякуй за тваё пакорнае і прароцкае сведчанне
любові да Хрыста і яго Касцёла!”, - сказаў Францішак.
Святы Айцец нагадаў пра
пакору новага благаслаўлёнага, якая перамянілася ў веліч, калі яму давялося з мудрасцю,
радасцю і даверам да Пана весці лодку св. Пятра, у той час, як наперадзе замаячыла
секулярызаванае і варожае грамадства.
Пасля беатыфікацыйнай Эўхарыстыі папа
Францішак прывітаў шматлікіх вернікаў і памаліўся разам з імі “Анёл Панскі”.