2014-10-21 13:08:18

Апублікавана афіцыйная праграма візіту Пантыфіка ў Турцыю


RealAudioMP3 З візіту ў маўзалей Атацюрка пачнецца падарожжа папы Францішка ў Турцыю. Яно працягнецца з 28 па 30 лістапада 2014 г. 21 кастрычніка 2014 г. была апублікавана яго афіцыйная праграма. У першы дзень візіту Святы Айцец наведае рэзідэнцыю Прэзідэнта краіны, дзе сустрэнецца з ім. Таксама адбудзецца яго сустрэча з кіраўніцтвам дзяржавы, прэм’ер-міністрам і старшынёй Упраўлення па справах рэлігіі. Другі і трэці дзень Пантыфік правядзе ў Стамбуле, дзе наведае Сабор Святой Сафіі, які зараз з’яўляецца музеем, і Мячэць Султанахмет. Ён узначаліць св. Імшу ў каталіцкай катэдры і правядзе экуменічную малітву ў патрыярхальнай царкве св. Георгія, якая належыць Канстантынопальскаму Патрыярхату. Таксама ў Стамбуле адбудзецца прыватная размова Папы і Патрыярха Барталамея І.

30 лістапада Францішак будзе прысутнічаць на Боскай літургіі ў патрыярхальнай царкве св. Георгія, на заканчэнне якой удзеліць экуменічнае благаслаўленне і падпіша супольную дэкларацыю. Апошнім пунктам візіту стане абед з Патрыярхам Барталамеем І у яго рэзідэнцыі.

Візіт пройдзе па запрашэнні Прэзідэнта Турцыі, Патрыярха Барталамея I і старшыні мясцовай Канферэнцыі Біскупаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.