2014-10-21 12:45:07

Папа: без Хрыста ў нас няма ідэнтычнасці


RealAudioMP3 “Хрысціянін – гэта той, які чакае Езуса, і таму з’яўляецца чалавекам надзеі”, - нагадаў Святы Айцец 21 кастрычніка 2014 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. Людзі, якія ведаюць, як чакаць, і чакаюць, культывуюць трывалую надзею. Імі з’яўляюцца хрысціяне – народ, аб’яднаны ў Езусе і пераўзыходзячы любую варожасць. Пантыфік пракаментаваў фрагмент Евангелля св. Лукі і Паслання апостала Паўла да Эфесцаў. У першым, Хрыстус параўнаў сябе з гаспадаром, які вяртаецца пасля вяселля і разлічвае на тое, што яго слугі чакаюць яго. “Без Хрыста ў нас няма ніякай ідэнтычнасці”, - падкрэсліў Францішак і звязаў гэта сцвярджэнне са словамі св. Паўла да Эфесцаў: “Без Хрыста вы былі адкінутымі ад грамадства ізраэльскага”. Таксама Езус сваёй крывёй “зламаў сцяну падзелу” паміж людзьмі. “Калі мы падзеленыя, мы не сябры – мы ворагі”, - сказаў Папа і нагадаў, што Хрыстус прымірыў усіх у Богу. Таму не варта зачыняць дзверы перад Ім. Трэба даць Яму магчымасць зрабіць гэту “справу міру” у супольнасці і грамадстве.

Пантыфік з жалем адзначыў, што вельмі часта хрысціяне вядуць сябе як язычнікі – яны забываюцца на Хрыста і думаюць толькі пра сябе, і заканчваюць, згубіўшы сваю ідэнтычнасць.







All the contents on this site are copyrighted ©.