Святы Айцец сустрэўся з нямецкай футбольнай камандай
22 кастрычніка 2014
г. папа Францішак сустрэўся ў Ватыкане з футбалістамі нямецкага клуба “Баварыя”. Мюнхенская
каманда прыбыла ў Рым для ўдзелу ў матчы супраць італьянскай “Ромы”, у рамках турніру
Лігі чампіёнаў, якія яна выйграла з лікам 7:1. “Учора вы згулялі прыгожы матч”, -
сказаў па-італьянску Святы Айцец, сам футбольны заўзятар, кіруючы словы прывітання
да футбалістаў, трэнераў і афіцыйных асоб клуба. Ён прызнаўся, што быў здзіўлены настолькі
высокім вынікам учарашняй сустрэчы. “Футбол добры і здаровы від спорту, а яго каманднае
мысленне з’яўляецца добрым прыкладам для дзяцей”, - сказаў Папа.
Карл Хофнэр,
які ўзначальваў дэлегацыю баварскага клуба, цёпла падзякаваў па-італьянску Францішку
за запрашэнне. “Гэта вялікі гонар для нас”, - сказаў ён. Сустрэча прайшла ў пакоі
для прыёму гасцей Залы Паўла VI перад агульнай аўдыенцыяй.
Папа Францішак
– вялікі аматар футбола. На працягу свайго пантыфікату ён ужо неаднойчы сустракаўся
з прадстаўнікамі розных відаў спорту і заахвочваў іх быць прыкладам для моладзі і
дзяліцца каштоўнасцямі салідарнасці, сумленнасці і павагі.