2014-10-22 13:57:56

Святы Айцец сустрэўся з нямецкай футбольнай камандай


RealAudioMP3 22 кастрычніка 2014 г. папа Францішак сустрэўся ў Ватыкане з футбалістамі нямецкага клуба “Баварыя”. Мюнхенская каманда прыбыла ў Рым для ўдзелу ў матчы супраць італьянскай “Ромы”, у рамках турніру Лігі чампіёнаў, якія яна выйграла з лікам 7:1. “Учора вы згулялі прыгожы матч”, - сказаў па-італьянску Святы Айцец, сам футбольны заўзятар, кіруючы словы прывітання да футбалістаў, трэнераў і афіцыйных асоб клуба. Ён прызнаўся, што быў здзіўлены настолькі высокім вынікам учарашняй сустрэчы. “Футбол добры і здаровы від спорту, а яго каманднае мысленне з’яўляецца добрым прыкладам для дзяцей”, - сказаў Папа.

Карл Хофнэр, які ўзначальваў дэлегацыю баварскага клуба, цёпла падзякаваў па-італьянску Францішку за запрашэнне. “Гэта вялікі гонар для нас”, - сказаў ён. Сустрэча прайшла ў пакоі для прыёму гасцей Залы Паўла VI перад агульнай аўдыенцыяй.

Папа Францішак – вялікі аматар футбола. На працягу свайго пантыфікату ён ужо неаднойчы сустракаўся з прадстаўнікамі розных відаў спорту і заахвочваў іх быць прыкладам для моладзі і дзяліцца каштоўнасцямі салідарнасці, сумленнасці і павагі.







All the contents on this site are copyrighted ©.