2014-10-23 12:21:00

Ватыканскі кардынал: мэта Сінода – адкрыць сямейнае вымярэнне чалавечага жыцця


RealAudioMP3 Пануючы індывідуалізм пагражае стварэннем грамадства самотных, лічыць кардынал Вінчэнца Палья, старшыня Папскай рады па справах сям’і. На думку іерарха, Сінод Біскупаў, прапануючы разглядаць сям’ю ў якасці рухавіка грамадства, заклікаў усіх адкрыць значэнне словаў, змешчаных на пачатку Бібліі: “Нядобра, каб чалавек быў адзін”. Гэта сцвярджэнне, паводле слоў іерарха, сёння знаходзяцца ў крызісе з прычыны панавання культу ўласнага “я” – культу, на алтар якога прыносіцца ўсё, у тым ліку самыя дарагія сувязі. Такім чынам, мэта Сінода Біскупаў на тэму сям’і, які будзе працягвацца ў кастрычніку 2015 г. – адкрыць “сямейнае” вымярэнне жыцця, што дапаможа зрабіць грамадства мацнейшым, менш “ліквідным” і больш салідарным.

ІІІ Надзвычайная сесія Сінода Біскупаў, якая праходзіла 5-19 кастрычніка 2014 г. паказала, што Касцёл узяў на сябе адказнасць за разважанне над складанай сітуацыяй, у якой знаходзяцца шматлікія сем’і ў свеце. “Важна ўсведамляць гэту перспектыву, каб зразумець што стаіць на кану і, такім чынам, адважнасць і важнасць дэбатаў. Я бы жадаў, каб ва ўсіх іншых палітычных, сацыяльных, эканамічных структурах, рабілася столькі, колькі было зроблена на Сінодзе”, - сказаў ён.

Ватыканскі іерарх назваў цалкам заканамерным існаванне гарачых дэбатаў перад абліччам таго “мора праблем”, якое разглядалася ўдзельнікамі асамблеі. Сінод, на яго думку, стымуліраваў выйсце Касцёла ў свет – насустрач праблемам рэальных людзей. Ён не павінен быў стаць простым паўтарэннем навучання Касцёла, лічыць іерарх. На думку арцыбіскупа Пальі, неабходна працягваць слухаць і шукаць адказы на існуючыя праблемы пазбягаючы празмернай закрытасці ў “самадастатковых пазіцыях” і “павярхоўнага дабрадзейства”, аб чым казаў Папа. Шлях для гэтага быў адкрыты, лічыць іерарх.









All the contents on this site are copyrighted ©.