2014-10-23 15:27:54

Пантыфік да юрыстаў: пажыццёвае зняволенне – схаванае смяротнае пакаранне


RealAudioMP3 Хрысціяне і ўсе людзі добрай волі “пакліканы сёння змагацца не толькі з ужываннем смяротнага пакарання”, ва “усіх яго формах”, але і на карысць паляпшэння ўмоў утрымання зняволеных, адзначыў папа Францішак падчас аўдыенцыі для членаў Міжнароднай асацыяцыі крымінальнага права, якіх прыняў 23 кастрычніка 2014 г. Святы Айцец крытычна ахарактарызаваў заклікі да “насілля і публічнай або асабістай помсты”, якія распаўсюджваюцца некаторымі палітычнымі сектарамі і СМІ, шукаючымі “казлоў адпушчэння”, вінаватых ва ўсіх бедах супольнасці. У апошнія дзесяцігоддзі распаўсюдзілася перакананне, што публічнае пакаранне можа вырашыць самыя разнастайныя сацыяльныя праблемы, нібыта ад розных хваробаў можа падыйсці адзін і той жа лек, сказаў Папа. Асаблівую ўвагу Святы Айцец звярнуў на праблему смяротнага пакарання. Немагчыма, каб сёння краіны не маглі знайсці спосабу спынення несправядлівага агрэсара, акрамя як яго забойства, лічыць Папа. Ён асудзіў “пазасудовыя” і “пазазаконныя” казні, якія ажыцяўляюцца не толькі прадстаўнікамі дзяржаваў, але і структур непрызнаных такімі, што ўяўляе сабой сапраўднае злачынства. Пакаранне смерцю павінна выключацца, бо можа быць здзеснена ў выніку судовай памылкі, а таксама выкарыстоўвацца таталітарнымі і дыктатарскімі рэжымамі ў якасці прылады барацьбы з палітычным іншадумствам, пераследу рэлігійных і культурных меншасцяў. Святы Айцец лічыць “схаваным смяротным пакараннем” пажыццёвае зняволенне. Па гэтай прычыне яно нядаўна было выключана з Крымінальнага кодэксу Ватыкана, расказаў ён.

Францішак крытычна паставіўся да звяволення, як прэвентыўнай меры. Яно спрыяе павелічэнню колькасці “асуджаных без павагі да працэсуальных правілаў”. У некаторых краінах яна складае да 50% ад усіх зняволеных.

Папа параўнаў з катаваннямі практыку ізаляцыі асуджаных у турмах асаблівага рэжыму, якая выклікае “псіхічныя і фізічныя” пакуты і часта даводзіць да суіцыдаў. Францішак заўважыў, што сапраўдныя катаванні сёння здзейсняюцца не толькі ў падпольных цэнтрах зняволення ці сучасных канцэнтрацыйных лагерах, але ў турмах, установах для непаўналетніх, псіхіятрычных бальніцах, паліцэйскіх камісарыятах і іншых структурах утрымання і пакарання.

На думку Пантыфіка, ад цяжараў турмы павінны быць вызвалены дзеці і прынамсі часткова пажылыя, хворыя, цяжарныя жанчыны, інваліды, маці і бацькі, якія з’яўляюцца адзінымі адказнымі за дзяцей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Францішак асудзіў феномен гандлю людзьмі, прычына якога ў шырокай беднасці і карупцыю, якая з’яўляецца “злом большым за грэх” і выклікае вялікія сацыяльныя беды








All the contents on this site are copyrighted ©.