2014-10-23 14:59:01

Папа прыняў прэм'ер-міністра Грэнады


RealAudioMP3 23 кастрычніка 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прэм'ер-міністра Грэнады Кіта Мітчэла, які таксама сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і Сакратаром па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупам Дамінікам Мамберці. Падчас перамоў, якія прайшлі ў атмасферы сардэчнасці, былі падкрэслены добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Грэнадай, важны ўклад Каталіцкага Касцёла ў адукацыйную, грамадскую і дабрачынную сферы, а таксама ў вырашэнне праблем, з якімі сутыкаецца краіна, асабліва, моладзь. Была пацверджана неабходнасць супрацоўніцтва паміж бакамі з мэтай дасягнення агульнага дабра і развіцця Грэнады, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Грэнада з'яўляецца востравам у Карыбскім моры з насельніцтвам каля 90 тыс. чалавек. Большасць яе насельніцтва – католікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.