Папа: візіт у Турцыю – знак жадання пераадоліць падзелы паміж хрысціянамі
Папа Францішак адзначыў,
што яго сустрэча з Патрыярхам Барталамеем І падчас Апостальскага падарожжа ў Турцыю,
стане знакам лучнасці, якая яднае Рым і Канстантынопаль і жадання, у любові і праўдзе,
пераадоліць перакшоды, якія раздзяляюць хрысціян. Пра гэта ён распавёў падчас аўдыенцыі
для ўдзельнікаў экуменічнай пілігрымкі, арганізаванай амерыканскім фондам “Orientale
Lumen” 24 кастрычніка 2014 г.
Звяртаючыся да гасцей, Святы Айцец адзначыў,
духоўную каштоўнасць кожнай хрысціянскай пілігрымкі. Яна з’яўляецца не толькі геаграфічным
маршрутам, але, перадусім, магчымасцю ўнутранага абнаўлення, патрэбнага для таго,
каб наблізіцца да Хрыста. Без адкрытасці да ўнутранага абнаўлення і вернасці волі
Хрыста няма праўдзівага экуменічнага дыялогу, перакананы Пантыфік.
Удзельнікі
пілігрымкі маліліся каля магіл святых Яна XXIII і Яна Паўла II, кананізаваных у красавіку
2014 г. і ў сувязі з гэтым Папа нагадаў, пра іх важны ўклад у развіццё экуменічных
адносін.