2014-10-25 10:35:24

Святы Айцец сустрэнецца з прадстаўнікамі рухаў бедных рабочых і сялян


RealAudioMP3 Упершыню ў гісторыі Касцёла Рымскі Пантыфік сустрэнецца з лідэрамі так званых “народных рухаў” – аб’яднанняў бедных рабочых, сялян без зямлі, прадстаўнікоў карэнных народаў, не маючых свайго прадстаўніцтва ў выглядзе традыцыйных прафсаюзаў і вымушаных кансалідавацца, каб даносіць да дзяржаваў і грамадстваў свае праблемы. У міжнароднай сустрэчы, якая адбудзецца 27-29 кастрычніка 2014 г. па ініцыятыве Папскай рады “Iustitia et pax”і Папскай акадэміі сацыяльных навук, прыме ўдзел Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес. Ён будзе прысутнічаць на форуме не ў якасці кіраўніка дзяржавы, а ў якасці былога лідэра “народнага руху” працаўнікоў какаінавых плантацый.

Папа Францішак добра знаёмы з пакутамі людзей, церпячых ад “глабалізацыі абыякавасці”. Будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, ён стварыў спецыяльную раду па пытаннях душпастырства “народных рухаў”.

Канцлер Папскай акадэміі сацыяльных навук біскуп Марсэла Санчэс Саронда распавёў, што арганізуючы сустрэчу ў Рыме, Святы Айцец “жадае выслухаць і пачуць, што кажуць “народныя рухі”. 29 кастрычніка ён будзе адказваць на іх пытанні каля двух гадзін. “Важна, перш за ўсё, з пакорай выслухаць не толькі тое, што тычыцца пакут, але таксама чаканняў, надзей і прапаноў, якімі жывуць маргіналізаваныя. Яны павінны стаць галоўнымі дзеючымі асобамі свайго жыцця, а не проста пасіўнымі адрасатамі актаў міласэрнасці ці праектаў кагосьці іншага. Яны павінны стаць галоўнымі дзеючымі асобамі неабходных эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных перамен”, адзначыў падчас прэзентацыі форума ў Ватыкане, кардынал Пітэр Тарксан, старшыня Папскай рады “Iustitia et pax”.








All the contents on this site are copyrighted ©.