2014-10-27 12:44:53

У Львове адбылася сустрэча еўрапейскіх іерархаў Усходніх Касцёлаў


RealAudioMP3 Усходнія каталіцкія іерархі Еўропы нагадалі пра права на душпастрыскую апеку над сваімі вернікамі ва ўсім свеце і абвяшчэнне Евангелле, тым, хто яго не ведае. Пра гэта гаворыцца ў пасланні лідэраў Усходніх Касцёлаў, апублівакаваным па выніках іх штогадовага пасяджэння, якое адбылося ў Львове 24-26 кастрычніка 2014 г., па ініцыятыве Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. У дакуменце адзначаецца, што падзел, існуючы паміж хрысціянамі з’яўляецца “эклезіялагічнай анамаліяй, якая не можа лічыцца нормай жыцця і місіі Касцёла”. Лідэры Усходніх Касцёлаў выказалі жаданне дыялогу з Праваслаўлаўнымі Цэрквамі і падзялілі з імі “заклапочанасць з прычыны культурных і грамадскіх тэндэнцый, якія вядуць да дэхрысціянізацыі Еўропы”.

Удзельнікі львоўскай сустрэчы нагадалі, што мір на Блізкім Усходзе не будзе дасягнуты без умяшання міжнароднай супольнасці на карысць запеспячэння свабоды веравызнання і сумлення і інвеставання ў выхаванне новых пакаленняў, здольных да дыялогу.

Іерархі адзначылі важнасць, для абвяшчэння Евангелля і душпастырства вернікаў, адраджэння Украінскай грэка-каталіцкай Царквы. “Усяму ўкраінскаму народу выказваем малітоўную блізкасць і салідарнасць з прычыны трываючага ўзброеннага канфлікту на ўсходзе краіны, спалучанага са знешняй агрэсіяй, што прыносіць шмат пакутаў, асабліва для грамадзянскага насельніцтва”, гаворыцца ў пасланні ўсходніх каталіцкіх іерархаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.