2014-10-29 13:49:28

Іерарх: у Страсбургу Папа будзе казаць аб сацыяльных праблемах


RealAudioMP3 Папа Францішак, прамаўляючы ў Еўрапейскім Парламенце і Савеце Еўропы, перадусім будзе казаць пра недахопы ў сацыяльнай сферы на Старым Кантыненце, лічыць арцыбіскуп Марыё Тоза, сакратар Папскай рады “Iustitia et pax”. У інтэрв’ю італьянскаму інтэрнэт-парталу “Vatican Insider” іерарх нагадаў пра асаблівую заклапочанасць Пантыфіка сацыяльнымі праблемамі. “Патрабаванне сацыяльнай справядлівасці блізка звязана з абвяшчэннем Евангелля”, - сказаў ён. На думку арцыбіскупа, Касцёл не павінен умешвацца ў палітыку, але абавязаны рабіць націск на душпастырства сацыяльнай сферы жыцця грамадства. Іерарх таксама падкрэсліў важнасць аб’яднання Еўропы перад абліччам эканамічнага крызісу, бо самастойна вырашыць існуючыя праблемы для краін – немагчыма. Візіт Святога Айца ў Страсбург, звязаны з наведваннем Еўрапейскага Парламенту і штаб-кватэры Савета Еўропы, пройдзе 25 лістапада 2014 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.