2014-10-30 15:09:07

Апостальская Сталіца і Італія будуць супрацоўнічаць у сферы спорту


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца і Італія заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы пашырэння этычных і выхаваўчых каштоўнасцяў праз спартыўную дзейнасць. Адпаведны дакумент быў падпісаны ў сядзібе пасольства Італіі пры Святым Пасадзе 29 кастрычніка 2014 г. дэлегацыяй Папскай рады па культуры і Міністэрства абароны Італіі. Пагадненне прадугледжвае абмен досведам у спосабах папулярызацыі спорту, як выхаваўчага сродку; рэалізацыю ініцыятываў накіраваных на захаванне каштоўнасцяў уласцівых спорту; іх пашырэнне праз практыкаванне спартыўнай дзейнасці. Італьянскі бок гатовы прадставіць Папскай радзе па культуры свае структуры і персанал, для правядзення ініцыятываў накіраваных на абарону сапраўднай прыроды спорту. Падобнае супрацоўніцтва, паводле бакоў, дапаможа развіццю здаровых грамадстваў і будзе спрыяць сацыяльнай інтэграцыі моладзі, бедных і людзей з асаблівымі магчымасцямі.








All the contents on this site are copyrighted ©.