2014-10-30 15:32:55

Францішак сустрэўся са старшынёй Еўрапарламента


RealAudioMP3 30 кастрычніка 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі старшыню Еўрапейскага парламента Марціна Шульца, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Удзельнікі спаткання абмеркавалі тэмы, якія ўяўляюць агульную цікавасць, а таксама маючы адбыцца 25 лістапада 2014 г. візіт Святога Айца ў Страсбург, падчас якога Пантыфік звернецца да еўрадэпутатаў з прамовай. У якасці падарунку Папа ўручыў Марціну Шульцу ружанец і памятны медаль, адліты з нагоды чарговай гадавіны яго пантыфікату.

Марцін Шульц, у якасці старшыні Еўрапарламента, не першы раз наведвае Ватыкан з афіцыйным візітам. Тут ён ужо сустракаўся з папам Францішкам 11 кастрычніка 2013 г. Менавіта тады, ён запрасіў Пантыфіка выступіць перад Еўрапейскім парламентам. Успамінаючы пра візіт св. Яна Паўла ІІ у законадаўчую структуру Еўрасаюза, нямецкі сацыял-дэмакрат адзначаў, што “для Еўрапарламента было б вялікім гонарам пачуць зноў выступленне Святога Айца, яго словы прадбачання, салідарнасці і надзеі”.

На думку старшыні Еўрапарламента Каталіцкі Касцёл заўсёды прапануе не толькі падтрымку, але і крытычны аналіз і сваё асаблівае бачанне будучыні еўрапейскага праекта. Таму выступленне папы Францішка з’яўляецца асабліва важным, адзначыў палітык падчас мінулагодняга візіту.







All the contents on this site are copyrighted ©.