2014-11-01 13:07:55

Пантыфік заклікаў да малітвы за Святы горад


RealAudioMP3 Пантыфік запрасіў вернікаў маліцца за Іерусалім, каб “Святы горад, дарагі для юдэяў, хрысціян і мусульман, які ў апошнія дні стаў сведкай рознага роду напружанасці, заўсёды мог быць знакам і прадчуваннем міру, якога Бог жадае для ўсёй чалавечай сям’і”. 1 лістапада 2014 г. пасля малітвы “Анёл Панскі” Францішак нагадаў таксама пра беатыфікацыю іспанскага мучаніка Пэдра Асуа Мэндзіа, якая адбылася 1 лістапада ў Віторыі. Гэта быў сціплы святар, які прапаведаваў Евангелле ў святасці жыцця, праз катэхізацыю і адданасць бедным. Ён быў арыштаваны, катаваны і забіты за тое, што выказаў жаданне застацца верным Пану і Касцёлу, нагадаў Папа.

Францішак прывітаў удзельнікаў спартыўных ініцыятыў, прымеркаваных да ўрачыстасці Усіх Святых, і адзначыў важнасць спалучэння спорту, хрысціянскага сведчання і дабрачынных намаганняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.