2014-11-03 12:55:20

Папа ўзначаліў Эўхарыстыю за памерлых кардыналаў і біскупаў


RealAudioMP3 “Усё Божае Аб’яўленне з’яўляецца вынікам дыялогу паміж Богам і Яго народам; таксама вера ва Уваскрасенне звязана з гэтым дыялогам, які суправаджае падарожжа Божага народа на працягу ўсёй гісторыі”, - адзначыў Пантыфік у сваёй гаміліі падчас св. Імшы за памерлых на працягу апошніх дванаццаці месяцаў кардыналаў і біскупаў. Яна прайшла 3 лістапада 2014 г. у Ватыкане. “Не дзіўна, што таямніца настолькі вялікая, так вырашальная, так звышчалавечая, як Уваскрасенне, спасылаецца ўсю дарогу, увесь час на Езуса Хрыста”, - дадаў ён. Менавіта ў Хрысце “гэта таямніца не толькі раскрываецца цалкам”, але і становіцца рэальнасцю. Уваскрасенне з’яўляецца адказам “на доўгі пошук Божага народа, на пошук кожнага чалавека і ўсяго чалавецтва”, - падкрэсліў папа Францішак.

Святы Айцец адзначыў, што далучыцца да гэтай падзеі прапануецца кожнаму. “Мы пакліканы стаць перад крыжом Езуса, як Марыя, як жанчыны, як сотнік; слухаць крык Езуса, і Яго апошні ўздых, а затым замаўчаць, маўчаннем, якое працягваецца ўсю Вялікую суботу. А потым мы пакліканы ісці да магілы, каб убачыць, што вялікі камень адвалены, каб пачуць словы: “Ён уваскрос, Яго тут няма” (Мк 16,6). Ён з’яўляецца адказам. Ён – фундамент і скала. Не ў “пераканаўчых словах чалавечай мудрасці”, але ў жывым слове крыжа і ўваскрасення Езуса”, - сказаў Пантыфік і дадаў, спасылаючыся на св. Паўла, калі Езус не ўваскрос, вера наша пустая і неістотная. Але дзякуючы таму, што Ён сапраўды уваскрос, Ён з’яўляецца Уваскрасеннем, наша вера поўная ісціны і вечнага жыцця.

Папа заклікаў да малітвы за памерлых кардыналаў і біскупаў, якую павінна ўзмоцніць пачуццё ўдзячнасці за іх сведчанне і служэнне для Касцёла.







All the contents on this site are copyrighted ©.