2014-11-07 10:31:40

Адказныя за СМІ пры епіскапатах Еўропы абмеркавалі ролю Касцёла ў інтэрнэце


RealAudioMP3 Адказныя за сродкі камунікацыі пры епіскапатах Еўропы правялі супольнае пасяджэнне прысвечанае ролі Касцёла ў інтэрнэце. Форум пад назвай “Камунікацыя як сустрэча, паміж сапраўднасцю і канкрэтнасцю” праходзіла ў грэчаскіх Афінах 3-5 лістапада 2014 г. У ім прымалі ўдзел каля 40 біскупаў і экспертаў у сферы СМІ, у тым ліку старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэлі. Удзельнікамі спаткання падкрэлівалася важнасць навучання карэктнаму карыстанню тэхналогіямі і ураўнаважанай прысутнасці Касцёла ў лічбавай сферы. Адным з выклікам іерархі і эксперты назвалі празмернае захапленне моладзі сучаснымі тэхналагічнымі сродкамі, з занядбаннем на іншыя аспекты камунікацыі. Неабходна вучыць моладзь бачыць у лічбавай прасторы магчымасць для сапраўдных адносін, перакананы касцёльныя медыя-эксперты.

Іншы важны аспект, які адзначаўся падчас дыскусій, тычыўся евангелізацыйных магчымасцяў, якія дае інтэрнэт. Інтэрнэт павінен бачыцца не толькі, як сродак для стварэння адносінаў, але таксама і абвяшчэння. Такім чынам, паводле ўдзельнікаў спаткання, Касцёлу важна знайсці раўнавагу паміж камунікатыўнай адкрытасцю і глыбінёй зместу, які перадаецца.








All the contents on this site are copyrighted ©.