2014-11-08 14:31:25

Каталіцкі дзеяч: Ян Павел ІІ навучыў людзей ва Усходняй Еўропе не мець страху


RealAudioMP3 Заснавальнік сусветнавядомай Супольнасці св. Эгідзія, Андрэа Рыкардзі, нагадаў пра важнасць укладу Яна Паўла II у падзенне Берлінскай сцяны. “Яго не можна пераацаніць”, - сказаў Рыкардзі ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё. Ян Павел II як паляк і грамадзянін свету меў яснае бачанне, “ён навучыў людзей ва Усходняй Еўропе не мець страху”. Сёння не хапае такіх прадвеснікаў. Асабліва зараз людзі павінны быць напагатове, таму што ўсюды з’яўляюцца новыя сцены, якія маюць на мэце падзяліць народы і нарадзіць новыя пакуты, лічыць Рыкардзі, які некалькі разоў асабіста сустракаўся з Янам Паўлам II.

У Германіі ўжо пачалі адзначаць юбілей падзення Берлінскай сцяны. Кульмінацыя трохдзённага святкавання наступіць 9 лістапада, бо менавіта ў гэты дзень 25 гадоў таму сцяна – сімвал непераадольнага бар’еру паміж Усходам і Захадам – абрынулася. Урачыстыя мерапрыемствы ўзначаліць федэральны канцлер Ангела Меркель, дзяцінства якой прайшло ў камуністычным усходнім сектары.







All the contents on this site are copyrighted ©.