2014-11-19 12:35:11

Папа заклікаў да спынення спіралі насілля і нянавісці ў Святой Зямлі


RealAudioMP3 Папа Францішак з хваляваннем назірае за трывожным павелічэннем напружанасці ў Іерусаліме і іншых рэгіёнах Святой Зямлі, “дзе адбываюцца непрымальныя выпадкі насілля, што не абыходзяць нават месцы культу”. Аб гэтым Пантыфік сказаў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 19 лістапада 2014 г. “Запэўніваю ў маёй асаблівай малітве ўсіх ахвяраў гэтай драматычнай сітуацыі і пакутуючых ад яе наступстваў. З глыбіні сэрца, заклікаю задзейнічаныя бакі пакласці канец спіралі нянавісці і насілля і прыняць адважныя рашэнні на карысць прымірэння і міру. Пабудаваць мір – складана, але жыць без міру – гэта пакута!”, - сказаў Святы Айцец.

Напружанасць у Іерусаліме ўзрасла 18 лістапада 2014 г. пасля нападу двух узброеных людзей на сінагогу ў заходняй частцы горада, у выніку чаго загінулі чатыры ізраільцяніна.








All the contents on this site are copyrighted ©.