2014-11-20 10:17:14

Спакой – тэма адвэнтавых казанняў прапаведніка Папскага дому


RealAudioMP3 “На зямлі спакой людзям добрай волі” – гэтыя словы з Евангелля паводле св. Лукі (2,14) будуць тэмай адвэнтавых казанняў, які падрыхтаваў прапаведнік Папскага дому айцец Раньера Канталамеса. На працягу Адвэнту трохразова ён звернецца да Пантыфіка і супрацоўнікаў Рымскай курыі са сваімі медытацыямі – 5, 12 і 19 снежня 2014 г. Па традыцыі сустрэчы будуць праходзіць у капліцы “Redemptoris Mater” Апостальскага палацу Ватыкана. У інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” айцец Канталамеса патлумачыў абранне тэмы “балючай актуальнасцю” праблемы спакою ў свеце, злучанай “з неабходнасцю вярнуць гэтаму слову багацце значэння, якое яму надаецца ў Бібліі”. Прапаведнік лічыць тры свае адвэнтавыя казанні “маленькай дапамогай для таго, каб па новаму пачуць абвяшчэнне Божага нараджэння, і каб пачаць жыць у глыбіні душы пасланнем, якое Касцёл спяшаецца скіраваць да ўсіх людзей з нагоды Сусветнага дня міру”.

Айцец Канталамеса падзяліўся, што першая медытацыя будзе прысвечана спакою, як дару Бога ў Езусе Хрысце; другая – як абавязку, які неабходна выканаць; а трэццяя – як плёну Святога Духа.








All the contents on this site are copyrighted ©.