2014-11-21 14:59:39

Форме Швейцарскай гвардыі – 100 гадоў


RealAudioMP3 Знакамітая трохкаляровая форма Папскай швейцарскай гвардыі адзначыць сваё 100-годдзе. 22 лістапада 1914 г. Бэнэдыкт XV асабіста зацвердзіў эскіз новага ўзору гвардзейскага адзення, які быў створаны на падставе выяваў вайсковай формы, прысутных на некаторых творах Рафаэля. Традыцыйна лічыцца, што аўтарам старажытнага адзення гвардзейцаў быў знакаміты Мікеланджэла, але дакументальных пацверджанняў гэтаму няма. Больш за тое, не існуе дакладных дадзеных аб тым, якая форма ўвогуле выкарыстоўвалася гвардзейцамі ў XVI ст. Вядома толькі, што ў ёй гістарычна прысутнічалі жоўты, сіні або чорны і чырвоны колеры.

Сваім сучасным выглядам форма абавязана палкоўніку Жулю Рэпону, камандуючаму корпусам папскага войска з 1910 па 1921 гг. Ён прыклаў шмат намаганняў па рэфармаванні Швейцарскай гвардыі, зрабіўшы яе больш сучаснай і баяздольнай. Менавіта ён, натхняючыся выявамі з фрэсак Рафаэля, прапанаваў змяніць гвардзейскую форму, на больш зручную і адпаведную іх службе. Нягледзячы на тое, што ў вайсковым адзенні былі захаваны рэнесансныя элементы, яна была пазбаўлена пампезных дэталяў. Напрыклад, шыракаполыя шляпы былі заменены больш зручным для вайскоўца берэтамі.

Новая форма была ўпершыню апранута на публіцы праз поўгады пасля зацвярджэння яе эскіза Пантыфікам – 6 мая 1915 г., у дзень, калі рэкруты складаюць прысягу на вернасць Святому Айцу.








All the contents on this site are copyrighted ©.