2014-11-22 11:14:44

Папа: сёння патрэбна сапраўднае “місійнае навяртанне” Касцёла


RealAudioMP3 “Кожнае пакаленне заклікана быць місіянерамі”, - лічыць Святы Айцец. 22 лістапада 2014 г. падчас сустрэчы з удзельнікамі італьянскай Нацыянальнай місійнай канферэнцыі, натхненнем для якой стала пастава старазапаветнага прарока Ёны, ён заклікаў да будаванне “місійнага Касцёла”, які не баіцца выйсці насустрач новаму і казаць пра радасць Евангелля, “да ўсіх, без адрозненняў”. І гаворка ідзе не пра навязванне сваёй веры, але дзяленне тым, што ў нас ёсць. Місійны дух Касцёла, паводле Папы, гэта ўсяго некалькі рэчаў: выйсці, пачуць лямант бедных і далёкіх, сустракацца з кожным і абвяшчаць радасці Евангелля. “Місія з’яўляецца абавязкам усіх хрысціян, а не толькі некаторых”, - яшчэ раз нагадаў Пантыфік і дадаў, што сёння патрэбна сапраўднае “місійнае навяртанне” усяго Касцёла. “Я заклікаю вас не даць скрасці ў сябе надзею і мару змяніць свет з Евангеллем, з евангельскім зачынам, пачынаючы з гуманітарных і экзістэнцыяльных перыферый”, - звярнуўся да ўдзельнікаў місійнага форуму Францішак. Ён папрасіў не забывацца, што місійная дзейнасць немагчыма без такіх паняццяў, як: міласэрнасць, суцяшэнне і надзея.

Папа звярнуў увагу на тое, што сам Езус быў чалавекам з перыферый, Галілея была ляжала далёка і ад цэнтраў Рымскай імперыі, і ад Ерузалему. Ён сустракаў бедных, хворых, апантаных, грэшнікаў, прастытутак, маючы вакол сябе невялікую групу вучняў і некалькі жанчын, якія слухалі Яго і служылі Яму. “Тым не менш, Яго слова стала пачаткам паваротнага моманту ў гісторыі, пачаткам духоўнай і чалавечай рэвалюцыі”, - сказаў Святы Айцец і дадаў, што менавіта “гэтым скарбам, мы хочам дзяліцца”.

Пантыфік заклікаў каталіцкіх місіянераў не губляць місіянага духа і энтузіязму, і ў першую чаргу накіраваць іх на падтрымку самых бедных, пакінутых, пацярпелых ад войнаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.