2014-11-22 14:00:44

Францішак сустрэўся з асобамі, якія церпяць ад захворванняў аўтыстычнага спектру


RealAudioMP3 Пантыфік сустрэўся 22 лістапада 2014 г. у Ватыкане з удзельнікамі 29-й Міжнароднай канферэнцыі Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, прысвечанай душпастырству людзей з аўтызмам. Папа нагадаў, што клопат пра іх, гэта абавязак дзяржаўных уладаў і ўстаноў, але і хрысціянскіх супольнасцяў. Ізаляцыю, якой часта падвергнуты асобы з аўтыстычным сіндромам, трэба перамагаць праз прыняцце, сустрэчу, салідарнасць і канкрэтную падтрымку, звярнуў увагу Святы Айцец. Суправаджэнне такіх людзей не можа насіць характару “ананімнасці і безасабовасці”, падкрэсліў ён і дадаў, што гэта дапаможа сем’ям прыняць хваробу без сораму і ўцёкаў у адзіноту.

Для дапамогі людзям, якія церпяць ад захворванняў аўтыстычнага спектру, варта ствараць сеткі падтрымкі і паслуг, комплексныя і даступныя, у працу якіх уключыліся б не толькі бацькі, але і бабулі і дзядулі, сябры, медыкі, педагогі і душпастыры, лічыць папа Францішак. Ён заклікаў навукоўцаў і даследчыкаў да пошуку эфектыўных метадаў тэрапіі для падтрымкі і лячэння асоб з аўтызмам.







All the contents on this site are copyrighted ©.