Прыняты меры бяспекі перад візітам Святога Айца ў Турцыю
7 тыс. паліцэйскіх
будзе сачыць за бяспекай папы Францішка падчас яго візіту ў Турцыю, паведамілі турэцкія
СМІ. Месцы, якія ён наведае, будуць зачынены для пабочных асоб. Пантыфік пачынае 28
лістапада 2014 г. свой трохдзённы апостальскі візіт у краіну над Басфорам. Ён наведае
Анкару, а затым адправіцца ў Стамбул. Турэцкія ўлады не выйшлі насустрач пажаданням
Папы, які хацеў перасоўвацца па Анкары і Стамбуле небраніраваным аўтамабілем сярэдняга
класа, і ў яго распараджэнне далі браніраваны лімузін.
Таксама гандляры, якія
вядуць свой бізнес вакол базылікі Святой Сафіі і Блакітнай мячэці ў Стамбуле, перад
і падчас візіту Святога Айца, павінны будуць зачыніць яго. Тэрыторыю вакол музея і
храма будуць патруліраваць каля 800 паліцэйскіх у цывільным.
Да гэтага часу
нічога не вядома пра якія-небудзь канкрэтныя пагрозы вакол візіту Францішка.