2014-11-27 11:56:48

Пантыфік: пакінуць звычкі і структуры, якія перашкаджаюць пашырэнню Божага Валадарства


RealAudioMP3 Пакінуць звычкі і структуры, якія перашкаджаюць пашырэнню Божага Валадарства ў свеце, заклікаў папа Францішак ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, якіх прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане 27 лістапада 2014 г. Удзельнікі трохдзённага форума разважаюць над праблемамі кансэкраванага жыцця і неабходнасцю яго духоўнага, харызматычнага і структурнага абнаўлення. У выкананні гэтага задання, на думку Святога Айца, важна пакінуць “старыя мяхі”, да якіх адносяцца “структуры, што даюць фальшывую бяспеку і абмяжоўваюць дынамізм любові”, а таксама “звычкі, якія аддаляюць ад статку” і “перашкаджаюць пачуць вокліч тых, хто чакае Добрай Навіны Езуса Хрыста”. Замена “старых мяхоў” новымі “не адбываецца аўтаматычна, але патрабуе намаганняў і здольнасцяў, каб даць належнае месца прыняццю і здабыванню плёнаў з новых дароў, якімі Пан працягвае аздабляць Касцёл, сваю нявесту”, падкрэсліў Папа. Ён заахвоціў удзельнікаў ватыканскага пасяджэння працягваць спрыяць росту і выспяванню пышных гронкаў у вінаградніку Пана, з якіх можна будзе атрымаць шчодрае віно, здольнае распаліць жыццё Касцёла і развесяліць сэрцы многіх братоў і сясцёр.








All the contents on this site are copyrighted ©.