2014-12-16 11:28:37

Ватыкан можа стаць месцам правядзення алімпійскіх спаборніцтваў


RealAudioMP3 Кардынал Жазэ Сараіва Марцінш не бачыць ніякіх перашкодаў, каб Ватыканскія сады сталі месцам спаборніцтваў па стральбе з лука ў рамках летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года. “Я думаю, што гэта вельмі добрая ідэя, якую можа падтрымаць Папа”, - сказаў былы прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі ў інтэрв’ю медыя-групе “Quotidiano Nazionale”. Прэм’ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы 15 снежня 2014 г. афіцыйна абвясціў, што Рым будзе змагацца за правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года. Месцам спаборніцтваў лучнікаў могуць быць не толькі Ватыканскія сады, але і парк летняй папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа, лічыць партугальскі кардынал.

Паводле паведамленняў прэсы, італьянскі Алімпійскі камітэт прапанаваў, каб па меншай меры адна дысцыпліна, напрыклад, стральба з лука, магла быць праведзена ў Ватыкане. Старшыня Камітэта, Джавані Малага, хоча сказаць аб гэтым Пантыфіку падчас аўдыенцыі 19 снежня 2014 г.

Кардынал Марцінш прызнаў, што, хоць ніколі нічога падобнага ў Ватыкане не адбывалася, тым не менш, Касцёл заўсёды падкрэсліваў, што спорт з’яўляецца носьбітам здаровых каштоўнасцяў.







All the contents on this site are copyrighted ©.